Get Mystery Box with random crypto!

Яўген Міхасюк

Telegram kanalining logotibi mihasyukevgeen — Яўген Міхасюк Я
Telegram kanalining logotibi mihasyukevgeen — Яўген Міхасюк
Kanal manzili: @mihasyukevgeen
Toifalar: Kattalashtirilmagan
Til: Oʻzbek tili
Obunachilar: 270
Kanalning ta’rifi

Прывіт, я Яўген! 👋🏼
У мінулым беларускі грамадскі актывіст, зараз ваюю за Украіну ў складзе Палка ім. Кастуся Каліноўскага
Мой: instagram.com/mihasyuk.evgen
https://twitter.com/mihasyukevgen

Ratings & Reviews

2.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

1


Oxirgi xabar 2

2023-03-24 10:32:27 Саміт ЕС падтрымаў сумесную закупку боепрыпасаў для Украіны і дапусціў перадачу ракет

Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве лідараў дзяржаў Еўрасаюза.

"Еўрапейская Рада вітае дасягнутую ў Радзе дамоўленасць аб тэрміновых пастаўках Украіне боепрыпасаў класа "зямля-зямля" і артылерыйскіх боепрыпасаў, а таксама, калі спатрэбіцца, ракет", — гаворыцца ў заяве.
203 views07:32
Ochish/sharhlash
2023-03-04 08:44:39
У гэты час загінуў Волат. Адбылося гэта знянацку. Проста ў адзін дзень нам паведамілі, што «Волат» загінуў. А ўжо праз дзень я бачыў яго апошні раз у труне. Усіх гэта моцна падкасіла, «Волат» быў для многіх сябрам і прыкладам.

Разам з тым баявыя задачы працягваліся. Працягвалася і жыццё. Мы абмяркоўвалі розныя планы, але да справы так і не даходзіла. Шмат хто злаваўся, што ў нас няма баявых.

Як раптам нам сказалі «збірайцеся» і ўжо хутка мы ехалі на свой першы сапраўдны баявы.

P.s. Звярніце ўвагу на відэа, там «Гром» грае ў тэніс у броніку (шыз)
170 views05:44
Ochish/sharhlash
2023-02-28 20:10:35 26 траўня ‘22

Лазавое. Частка 1. Гэта была задача па штурму пазіцый русні. Мы тады не ведалі, але як пасля апынулася мы проста павінны былі адцягнуць увагу, а сапраўдны наступ быў паўночней і паўднёвей за нас.

Прыехалі, рыхтаваліся да наступу. Яго перанеслі на дзень, гэта класіка. Памятаю як перад выхадам мы сядзелі і слухалі музыку, гэта супакойвала.

І вось каманда на выхад. Шлі ўначы праз палі. Мы нагружаныя былі як валы, яшчэ і ваганетку для мінамётаў цягнулі. Нічога яшчэ не адбылося, а мы ўжо заябаліся.

Пасля была пераправа праз раку. Уначы, пад гукі абстрэлу.

Выйшлі мы значыцца на ўскраіну леса, нам кажуць «зараз будзе працаваць арта, пасля пяхота і мы». Ну мы думаем зараз як у кіно ўсё там будзе палыхаць. Ха-ха, тры стрэлы і па рацыі кажуць «гатова». Гэта коратка пра працу арты.

Ну лады думаем, пойдзем на кропку адкуль мы павінны заходзіць у вёску. Дайшлі на кантрольнай кропкі і «Брэст» кажа «збірайцеся, ідзем на штурм». Тут варта патлумачыць, што мы ўвогуле павінны былі ахоўваць мінамёты. Але ж гэта «Брэст» і ў адзін момант мы ператварыліся ў авангард штурма.

Выйшлі ўжо да вёскі, пакуль шлі знайшлі расцяжкі. Выехалі «бэхі» і танкі, ўсё пачало гудзець, пачаўся бой.

Камандзір ГУРа «Горькій» выйшаў наперад і даў нам каманду, што можна заходзіць у вёску. Мы зайшлі, дзесці наперадзе (~250 метраў) распачаўся стралковы бой паміж нашымі і руснёй.

Увесь час шлі і бачылі пакінутыя бліндажы. Рускія беглі з поля бою. Дайшлі да паловы і доўга сядзелі на мясцовым КСП. Па нам страляў танчык і арта, рухацца было немагчыма.

У гэты момант затрафеілі шмат чаго, ў тым ліку рацыі. Памятаю, што яны не працавалі, былі заблакаваны. Я ўзяў іх і увёў простыя паролі тыпу 1111, 0000, нешта спрацавала і яны разблакаваліся. Знайшоў патрэбны канал і мы пачалі слухаць як расейцы рапартуюць «нас выбілі, нашыя акружаны, нам патрэбна дапамога». Таксама чулі як карэктуюць арту па нам.

Выбачайце, коратка не атрымалася, будзе і другая частка
140 views17:10
Ochish/sharhlash
2023-02-28 10:36:01
24 траўня ‘22

Пакуль мы сядзелі ў Мурахіўке і ваявалі (кайфавалі), было прынята рашэнне ўдзельнічаць у будучым штурме. Вакол гэтага адбыўся адзін з першых моцных канфліктаў паміж людзьмі.

Частка казала, што задача «ачко» і нада мінусаваць. Іншыя казалі, што «вайна ёсць вайна і задачу нада выканаць». У выніку прыкладна палова мінусанула задачу, а мы засталіся і рыхтаваліся да яе.

Задача была складанай як для нашай групы, плюс было меньш людзей, чым трэба. Але ўжо ўпісаліся, нада было выконцваць.

У гэты ж час я фактычна перастаў быць камандзірам узвода і на задачу быў упісан як шэрагавы баец, але пры ўмове, што мной будзе камандываць непасрэдна «Брэст».

Так і праходзілі апошнія дні да штурма мёртвага села Лазавое. А на фота я стаю ў вышыванцы, якую мне зрабілі ў Беларусі з арнаментам з-пад Кобрына, адкуль паходзяць мае продкі.
113 viewsedited  07:36
Ochish/sharhlash
2023-02-22 17:58:28
КАЛІ ШУКАЕШ МАЛЭНУ Ў РОДНЫМ КРАЕ
109 views14:58
Ochish/sharhlash
2023-02-21 11:07:25
Беларусы, хутка сустрэнемся!
102 views08:07
Ochish/sharhlash