Get Mystery Box with random crypto!

24 траўня ‘22 Пакуль мы сядзелі ў Мурахіўке і ваявалі (кайфав | Яўген Міхасюк

24 траўня ‘22

Пакуль мы сядзелі ў Мурахіўке і ваявалі (кайфавалі), было прынята рашэнне ўдзельнічаць у будучым штурме. Вакол гэтага адбыўся адзін з першых моцных канфліктаў паміж людзьмі.

Частка казала, што задача «ачко» і нада мінусаваць. Іншыя казалі, што «вайна ёсць вайна і задачу нада выканаць». У выніку прыкладна палова мінусанула задачу, а мы засталіся і рыхтаваліся да яе.

Задача была складанай як для нашай групы, плюс было меньш людзей, чым трэба. Але ўжо ўпісаліся, нада было выконцваць.

У гэты ж час я фактычна перастаў быць камандзірам узвода і на задачу быў упісан як шэрагавы баец, але пры ўмове, што мной будзе камандываць непасрэдна «Брэст».

Так і праходзілі апошнія дні да штурма мёртвага села Лазавое. А на фота я стаю ў вышыванцы, якую мне зрабілі ў Беларусі з арнаментам з-пад Кобрына, адкуль паходзяць мае продкі.