Get Mystery Box with random crypto!

Апошнім часам не было навінаў пра збор, дык вось вяртаемся да | Яўген Міхасюк

Апошнім часам не было навінаў пра збор, дык вось вяртаемся да справаздачы пра яго!

За 11 дзён (фактычна) агульнымі высілкамі было сабрана каля 16165 даляраў*. Гэта 89.81% ад запланаванай сумы збора. Гэта ўжо вельмі класна, яшчэ трошкі і мы закрыем збор і 100% набываем дзве патрэбныя нам машыны

Зараз мы вядзем перамовы і ўжо вязем ва Украіну першую машыну. Як толькі яна будзе ў нас - вы пра гэта даведаецеся. Пошукам другой машыны займаюся наўпрост зараз.

Дзякуй усім, хто падтрымаў і працягвае падтрымліваць нас. Дзякуючы вам мы можам больш упэўнена рухацца далей. А хуткім часам спадзяюся і зможам пацешыць вас і іншымі навінамі

*Сума прыблізная. Праз канвертацыі і пераводы можа згубіцца да 3%.